Kosmas — Разбуры турмы муры: аккорды на гитаре и текст песни

Разбуры турмы муры: аккорды для гитары

  • Em
  • B7
  • C
  • Am

Разбуры турмы муры: текст и аккорды

Ëн быў натхнёны i малады,
Ix незьлiчона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
I зaпaльвaлi cьвeчкi яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалi за iм:
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Ведалi словы на памяць — i сьпеў
Несьлi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.
Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым…
А ён усё граў i сьпяваў.
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая раць,
Можна помнiкi зносiць і брук
На камянi разьбiраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi — той супраць нас!..
…Сьпявак быў сам па сабе.
Гля-дзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю iдуць,
А песьня глухне, глухне, глухне… |
А муры растуць, растуць… ×2
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
Па усёй Беларусі падняўся народ
Свабоду сваю адстаяць.
Адзiнаю мэтай узняўся наш дух —
Цемру святлом разганяць.
Браты-афіцэры, мы — адзіны народ.
Мы разам жывём на зямлі.
Зрабіце ж сумленны выбар свой.
Ня хочам мы гэтай вайны.
Прачніцесь, сябры, мы да праўды ідзём,
Імкнемся да шчасця свайго.
І мара народа ў краіне жыцця
Проста — каб добра было.
Моцны грукат нястомленых рук,
Рады ідуць і ідуць.
Мы — беларусы, мы з мірам ідзём
У светлы і сонечны пуць.
Раз-бу-ры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне — |
I пахавае сьвет стары! ×2
  • Источник Яндекс Музыка
Текст песни «Разбуры турмы муры» дополнен аккордами и приведён для обучения игре на гитаре (ст. 1274 ГК РФ). Права принадлежат правообладателям.